У дзяржаўнай установе адукацыі “ Дзіцячы сад №112 г.Гомеля ” прайшоў Тыдзень роднай мовы з 17 лютага па 21 лютага 2025 года, які пройшоў пад дэвізам:
Пагавары са мной на мове,
Нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты – у кожным слове
Душа яднаецца з душой.
Мэта і задачы тыдня: садзейнічаць папулярызацыі беларускай мовы, выхаванню ў выхаванцаў павагі і любові да роднага слова, пашырэнню пазнавальных інтарэсаў дашкольнікаў, актывізацыі інтэлектуальных магчымасцей асобы. Мова вылучае нас у сусветнай супольнасці і з’яўляецца магутным падмуркам, які захоўвае беларусаў як адзіную нацыю.



