21 лютага ўстанова дашкольнай адукацыі “Дзіцячы сад №112 г.Гомеля” святкуе МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ!
Найважнейшым сродкам развіцця асобы дзіцяці з’яўляецца родная мова, якая, паводле слоў Народнага паэта Беларусі і педагога Якуба Коласа, з’яўляецца першай крыніцай, “праз якую мы пазнаем жыццё і навакольны свет”, ”праз родную мову льецца шырокая магутная плынь, людкуючы розум і пачуцці дзяцей”.
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі для бацькоў падрыхтавана рубрыка “Смак беларускай мовы” і “Прыгажосць беларускай мовы” з мэтай далучэння дзяцей да роднай мовы.
Бацькі разам з сваімі дзецьмі разглядалі ілюстрацыі з выявамі прадметаў і іх назвай на рускай і беларускай мовах. Гэта дапамагло нагадаць бацькам і іх дзецям аб гучанні і прыгажосці роднай мовы, аб яе ролі ў далучэнні дзяцей да культурнай спадчыны, духоўных каштоўнасцях народа Рэспубліку Беларусь!
Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю.




